Прадстаўнікі акруговай камісіі спрабавалі сарваць сустрэчу Вольгі Кавальковай з выбаршчыкамі (відэа)
Прадстаўнікі Дамброўскай акруговай камісіі 18 жніўня спрабавалі сарваць сустрэчу прамоўцы БХД, лідара Хрысціянска-дэмакратычнага руху Вольгі Кавальковай з выбаршчыкамі.
Пра гэта bchd.info паведаміў сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі.
Сябры акруговай камісіі патрабавалі даць ім слова, не аргументуючы гэта ніякімі нормамі заканадаўства, забаранялі здымаць падзеі на відэа, пагражалі выклікаць міліцыю, а ў выпадку невыканання іх патрабавання абяцалі зачыніць сустрэчу.