На пікетах у Слоніме грамадзянаў знаёмяць з праграмай БХД (фота)
20 і 21 жніўня ў Слоніме адбыліся першыя перадвыбарчыя агітацыйныя пікеты ў падтрымку мясцовага прамоўцы Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Алеся Масюка.
Пікеты праходзілі ў цэнтры Слоніма і ў адным з мікрараёнаў каля крамы “Еўраопт”. Падчас пікетаў слонімскія хрысціянскія дэмакраты раздавалі ўлёткі з праграмай БХД “Беларусь патрабуе перамен. Альтэрнатыва ёсць”. Было раздадзена больш за тысячу ўлётак.