Таццяна Усіновіч: Гэту ўладу трэба мяняць! (відэа)
Сёння беларуская ўлада бароніць інтарэсы толькі прэзідэнта і чыноўнікаў, а простам чалавеку немагчыма дамагчыся праўды ў судзе. Пра гэта заявіла падчас звароту да жыхароў Каменагорскай выбарчай акругі № 102 ў Менску прамоўца Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Таццяна Усіновіч.
У той час як у Менску будуюцца чарговыя палацы і спецбальніцы, грошаў ва ўладаў для паляпшэння якасці пітной вады няма. “З кожным годам яны ўсё больш залазяць у нашыя кішэні, уводзяць новыя падаткі, павышаюць тарыфы, змяншаюць зарплаты і пенсіі. Калі ўлада клапоціцца толькі пра сябе, то такую ўлады трэба мяняць”, – падкрэсліла Таццяна Усіновіч.
Поўны выступ Таццяны Усіновіч на відэа.