Актывісты БХД узялі ўдзел у акцыі незалежнасці ў Менску (фота)
Актывісты Беларускай хрысціянскай дэмакратыі разам з каардынатарам БХД у Магілёўскай вобласці Таісіяй Кабанчук узялі ўдзел 25 жніўня ў Менску ў акцыі, якая была прысвечаная 25-годдзю надання канстытуцыйнага статусу дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі.
“Калі мы ўжо выйдзем, як украінцы выходзяць на свае святы, – усёй грамадаю!?” – задалася пытаннем каардынатар БХД.