Андрэй Бодзілеў: адчуваецца стомленасць людзей ад існуючай сістэмы (фота)
За мінулы тыдзень каманда спікера Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, магілёўскага лідара Маладых хрысціянскіх дэмакратаў Андрэя Бодзілева правяла тры пікеты і раздала 3000 улётак.
«Радуе тое, што людзі, чуючы такія словы як “Альтэрнатыва, перамены, моладзь”, станоўча рэагуюць, задаюць пытанні. Адчуваецца стомленасць людзей ад існуючай сістэмы», – адзначыў спікер.