У Менску адзін дом прыпісаны да двух выбарчых участкаў
У Менску у Дамброўскай выбарчай акрузе адзін дом, змешчаны па адрасе вуліца Янкі Маўра 32 прыпісаны рашэннем Адміністрацыі Фрунзенскага раёна да розных выбарчых участкаў – № 437 і № 439. Першы з іх знаходзіцца ў СШ № 38 па вуліцы Бельскага 59,а, другі – у СШ № 126 па вуліцы Янкі Маўра, 35.
Прамоўца БХД па гэтай акрузе, лідар Хрысціянска-дэмакратычнага руху Вольга Кавалькова рыхтуе зараз скаргу на такое рашэнне раённых уладаў.
“Згодна з рашэннем людзям з аднаго дома трэба ісці галасаваць у розныя школы. І такім чынам могуць быць створаныя ўмовы для накручвання яўкі і ў выніку фальсіфікацыі выбараў”, – адзначыла яна.
Нагадаем, што БХД удзельнічае ў кампаніі назірання “Права выбару”.