Пасля звароту Вольгі Кавальковай на плакаты праўладнага кандыдата наклеілі выходныя дадзеныя (фота)
Пасля скаргі прамоўцы Беларускай хрысціянскай дэмакратыі па Дамброўскай акрузе № 103, лідара Хрысціянска-дэмакратычнага руху Вольгі Кавальковай на плакаты праўладнай кандыдаткі даклеілі выходныя дадзеныя.
Раней на плакатах кандыдаткі ад праўладнай Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці Надзеі Лукашэвіч ніякіх выходных дадзеных не было.
Нагадаем, што калі Вольга Кавалькова спрабавала вусна звярнуць увагу акруговай камісіі на гэта парушэнне, ёй сказалі, што на яе “чыхі” рэагаваць не будуць.