Крычаўская раёнка падрэзала праграму кандыдата Шамбалавай
Крычаўская раённая газета “Кричевская жизнь” скараціла праграму прамоўцы БХД па 83-й Крычаўскай акрузе Таццяны Шамбалавай.
Па словах кандыдата, 18 жніўня рэдактар прымусіла даслаць ёй электронны варыянт праграмы без кантактаў у канцы. Але ў выніку зніклі яшчэ 2 сказы ў канцы праграмы, якія былі перад кантактамі.
Пасля візіту ў рэдакцыю рэдактар паабяцала надрукаваць у рубрыцы “Выбары” згубленыя сказы. Але друкаваць кантакты яна па-ранейшаму адмаўляецца.