Час суду за гімн “Магутны Божа” пакуль не прызначаны
На кандыдатаў ў дэпутаты ад Правацэнтрысцкай кааліцыі па Віцебскай-Чкалаўскай №18 выбарчай акрузе Таццяну Севярынец, па Віцебскай-Чыгуначнай №19 Алену Шабуню і Георгія Станкевіча Кастрычніцкі РАУС Віцебска ўзбудзіў адміністрацыйную справу і рыхтуе дакументы ў суд.
Адміністрацыйная справа была распачатая за спевы на пікеце па зборы подпісаў гімна “Магутны Божа” і сольнай песні Станкевіча “Сцяг” 27 ліпеня. Пасля тлумачэнняў прэтэндэнтаў справа была зачыненая.
Але на дзеянні палкоўніка міліцыя І.Скарыновіча, склаўшага рапарт, Севярынец і Шабуня накіравалі скаргі ў Віцебскае УУС. Праз нядоўгі час справа зноўку была распачатая.
Між іншым менавіта службовае відэа спеваў невядомыя выкарысталі для абразы і дыскрэдытацыі ўжо кандыдатаў і выкладзена ў сацсетках. Кандыдаты на гэта склалі зварот да місіі АБСЕ, падалі скаргу ў абласную пракуратуру. Час суду яшчэ не прызначаны. Мяркуецца, што ён мае адбыцца напярэдадні дня галасавання.