5 верасня: у Бабруйску – пікет правацэнтрыстаў, у Магілёве – супольныя дэбаты
У Бабруйску ў панядзелак, 5 верасня, а 17:00 адбудзецца сумесны пікет правацэнтрыстаў. Пра гэта паведаміла прамоўца Беларускай хрысціянскай дэмакратыі па Бабруйскай-Ленінскай акрузе № 78 Таісія Кабанчук.
Пікет адбудзецца ля супермаркету “Еўраопт” па вуліцы Мінская.
Таксама ў Магілёве ў гэты ж час пачнуцца супольныя дэбаты, паведаміў прамоўца БХД па Магілёўскай-Цэнтральнай акрузе № 85 Алег Аксёнаў. Яны адбудуцца ў школе № 33.