У Маладзечне правацэнтрысцкі пікет прайшоў у абарону дзяцей ад алкаголю (фота)
У Маладзечне 3 верасня на плошчы Старое месца прайшлі два правацэнтрыскія пікеты ў падтрымку прамоўцы ад АГП і ў абарону беларускіх сямей і дзяцей ад алкаголю.
“Людзі добра ставяцца. Падыходзяць і бяруць улёткі. Ставяць подпісы. Алкаголь – гэта хвароба беларусаў. Алкагалізм – прычына 50% разводаў і сіроцтва. Больш за 15% дзяцей спрабуе спіртное, не дасягнуўшы дзевяці гадоў», – адзначыў каардынатар БХД Раман Ганчароў.
Ён нагадаў, што эканамічны ўрон ад алкаголю ў Беларусі штогод дасягае 7% валавога ўнутранага прадукту.