Зміцер Лупач: Калі мы згубім мову, то згубім Беларусь (відэа)
Праблема беларускай мовы можа падацца другаснай, але гэта не так. Пра гэта заявіў у сваім звароце да выбаршчыкаў прамоўца Беларускай хрысціянскай дэмакратыі па Докшыцкай акрузе Зміцер Лупач.
“Калі мы згубім мову, то згубім Беларусь”, – падкрэсліў ён.
На яго думку, мова – гэта адзінае, што можа аб’яднаць беларусаў.