У Бабруйску прайшоў правацэнтрысцкі пікет (фота)
У Бабруйску 5 верасня адбыўся пікет Правацэнтрысцкай кааліцыі з удзелам прамоўцаў БХД Таісіі Кабанчук і Арсеня Чыгіра, а таксама АГП – Алега Жалнова.
На пікеце прысутнічалі таксама прадстаўнікі АБСЕ, госці з Менска і Берасця.
“Было шматлюдна: дыскусіі, дыялогі, маналогі, сустрэчы з даўнімі знаёмымі, новыя сябры і прыхільнікі. Бабруйчане атрымалі ўлёткі, візіткі, запрашэнні на наступныя мерапрыемствы БХД: круглы стол ,сустрэчу з новымі людзьмі”, – адзначыла Таісія Кабанчук.