У Маладзечне прайшлі правацэнтрысцкія пікеты за новыя працоўныя месцы з годнымі заробкамі (фота)
У Маладзечне прайшлі два правацэнтрысцкія пікеты ў падтрымку прамоўцы ад АГП і за новыя працоўныя месцы з годнымі заробкамі.
“Па афіцыйных дадзеных Маладзечна знаходзіцца на першым месцы па беспрацоўі. Стаяць буйныя прадпрыемствы, фабрыкі, скарачаюць людзей, пераводзяць іх на чатырохдзёнку і затрымліваюць заробкі. Мы бачым выйсце ў прыватызацыі стратных прадпрыемстваў, прыцягненні замежных інвестыцый і сродкаў беларусаў замежжа ў эканоміку краіны. Развіццё дробнага і сярэдняга бізнэсу дасць штуршок для эканомікі Маладзечна і стварэнню тысяч працоўных месцаў. Перадача сельскагаспадарчых земляў у прыватную ўласнасць створыць спрыяльныя ўмовы для развіцця фермерскіх гаспадарак у Маладзечанскім раёне”, – адзначыў каардынатар БХД у Маладзечне Раман Ганчароў.