Таццяна Шамбалава патрабуе зняць з “выбараў” старшыню райсавету
Прамоўца Беларускай хрысціянскай дэмакратыі па Крычаўскай акрузе № 83 Таццяна Шамбалава падала скаргу ў акруговую камісію з патрабаваннем пазбавіць рэгістрацыі старшыню Крычаўскага райсавету Таццяну Марачкаву, якая распаўсюджвае агітацыйныя матэрыялы без выходных дадзеных.
У сваёй скарзе прамоўца адзначае, што на ўлётках праўладнай кандыдаткі адсутнічаюць выходныя дадзеныя.
Апроч таго, паводле наяўнай інфармацыі, старшыня райсавету не патраціла на друк улётак ні рубля са свайго выбарчага фонду.