“Советская Белоруссия” надрукавала за грошы праграму хрысціянскай дэмакраткі Вольгі Кавальковай
Газета “Советская Белоруссия” пагадзілася надрукаваць за грошы праграму прамоўцы Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, лідара Хрысціянска-дэмакратычнага руху Вольгі Кавальковай.
“Даведаўшыся, што “Советская Белоруссия” надрукавала за грошы праграму кандыдата Кашчэва, я вырашыла таксама туды звярнуцца, бо рэдактар абяцаў роўныя ўмовы для ўсіх. Я была ўпэўнена, што ў друку праграмы адмовяць, але Павел Якубовіч паставіўся прыязна і пагадзіўся на такіх жа ўмовах, як папярэдняму кандыдату, надрукаваць праграму”, – адзначыла Вольга Кавалькова.
“Я скарысталася гэтай магчымасцю, бо гэта, пэўна, адзіная магчымасць выкарыстаць дзяржаўную газету для звароту да грамадзян Беларусі. Хаця, безумоўна, газета з’яўляецца дзяржаўным органам і мусіць даваць месца для апазіцыі рэгулярна, і не толькі за грошы. На жаль, гэтага не адбываецца”, – падкрэсліла лідар ХДР.