Перамаглі тады, пераможам і зараз: моладзь патрабуе мяжы з Расеяй (відэа)
У 502-ю гадавіну бітвы пад Воршай актывісты беларускіх моладзевых палітычных арганізацыяў выпусьцілі відэа з патрабаваньнем усталяваць цывілізаваную мяжу з Расеяй.
Моладзь Руху “За Свабоду”, Маладыя Хрысьціянскія Дэмакраты, Моладзь БНФ, Маладыя Сацыял-Дэмакраты — Маладая Грамада і Маладыя Дэмакраты далучыліся да патрабаваньня.
”Мы патрабуем цывілізаванай мяжы з Расеяй. Каб спыніць наркотыкі і зброю. Каб абараніць сябе. Каб жыць у незалежнай Беларусі”, — так тлумачаць маладзёны сваё патрабаваньне.
Працэс здымак відэа здымаўся апэратарамі ў цывільным (бачна на відэа). Каля дзесяці супрацоўнікаў спэцслужбаў пільнавалі ўдзельнікаў акцыі.
“Мы маем права на свой дом. Мы маем права на Эўрапейскую будучыню. Мы маем права на Беларусь”, — гучыць у відэа.
“Перамаглі тады, пераможам і зараз!” — так скончваецца відэа.