Новы від падатку – для чыноўнікаў, за кепскую працу (відэа)

08 верасня 2016 17:20  |  Палітыка

Новы від падатку – для чыноўнікаў, за кепскую працу (відэа)

Падатак для чыноўнікаў, якія прымаюць непрадуктыўныя рашэнні, прапануе ўвесці кандыдатка на дэпутацтва ў Палаце прадстаўнікоў па Дамброўскай акрузе ў Менску, лідар Хрысціянска-дэмакратычнага руху Вольга Кавалькова.

«Я лічу, што сёння ўлады за тыя памылкі, за тыя неэфектыўныя рашэнні, яны павінны несці адказнасць, – гаворыць кандыдатка ад Беларускай хрысціянскай дэмакратыі на парламенцкіх выбарах-2016 ВольгаКавалькова. – Трэба ўвесці падатак на чыноўнікаў: прыняў неэфектыўнае рашэнне – заплаці падатак у бюджэт. Агучыў бязглуздую ідэю – заплаці падатак у бюджэт. І з гэтых бюджэтных сродкаў можна і крэдыты замежныя аплочваць. […] Не трацьце бюджэтных грошай не па прызначэнні і не трэба будзе шукаць, як папоўніць бюджэт!»

Гэтую прапанову кандыдатка агучыла падчас перадвыбарчых дэбатаў на тэлеканале «Белсат», прысвечаных стану беларускай эканомікі.

Разам з ёй у абмеркаванні ўдзельнічалі іншыя кандыдаты ад апазіцыі: ВіктарМіхальчык з партыі левых «Справядлівы свет» (Гарадзенская-Занёманская выбарчая акруга № 49), Аляксей Янукевіч з Партыі БНФ (Аўтазаводская выбарчая акруга №92 у Менску) і Марат Афанасьеў з Аб’яднанайграмадзянскай партыі (Жлобінская выбарчая акруга № 40).

Белсат

Болей навін