Алена Шабуня: у парламенце павінны быць годныя людзі (відэа)
У Беларусі прыстойных людзей у парламент не пускаюць. Пра гэта заявіла падчас тэледэбатаў прамоўца Беларускай хрысціянскай дэмакратыі па Віцебскай-Чыгуначнай акрузе № 19 Алена Шабуня.
Паводле яе, трэба змяніць стаўленне да парламенту, стаўленне да закону, каб “людзі мелі павагу да закону, да кіраўніцтва краіны”.
“У парламенце павінны быць годныя людзі, якія будуць клапаціцца пра беларускі народ, а не толькі пра сябе любімых”, – адзначыла Алена Шабуня.