ТЭРМІНОВА! Запрашаем на прэс-канферэнцыю а 15:00
А 15:00 у Менску па адрасе вуліца Адзінцова 12 ля школы № 151 адбудзецца тэрміновая прэс-канферэнцыя, прысвечаная фальсіфікацыі выбараў.
Удзел у прэс-канферэнцыі возьмуць прамоўца Беларускай хрысціянскай дэмакратыі па Дамброўскай акрузе, лідар Хрысціянска-дэмакратычнага руху Вольга Кавалькова, яе давераная асоба, сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі і назіральнікі, якія прадставяць факты фальсіфікацый.
Адрас: Менск, вуліца Адзінцова, 12, СШ № 151
Час: 11 верасня, 15:00