Павел Севярынец выступіў на акцыі за свабодныя выбары
Сустаршыня Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Павел Севярынец выступіў перад удзельнікамі акцыі за свабодныя і справядлівыя выбары на Кастрычніцкай плошчы ў Менску.
– Тыя, хто рабіў фальсіфікацыі, павінныя пакаяцца, – сказаў у сваім выступе Севярынец, – а гэта тысячы, дзясяткі тысячаў людзей. Гэта чыесьці мамы і таты, сваякі і знаёмыя. Калі хтосьці з вас сустрэне такога чалавека, кажыце яму ў твар: ты рабіў злачынства, і мусіш адказваць за яго перад Богам і людзьмі.
Некалькі соцень пратэстоўцаў правялі мітынг на прыступках Палацу Рэспублікі і рушылі шэсцем да ЦВК на Плошчы незалежнасці.
Таксама ў акцыі ўдзельнічалі сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі, сябры Нацыянальнай Рады Дзяніс Садоўскі, Павел Пракаповіч, Яўген Анішчанка ды іншыя сябры партыі.