26 верасня – прэс-канферэнцыя ў справе іранца-хрысціяніна, якому пагражае смерць
У панядзелак 26 верасня а 14.00 на офісе Руху “За свабоду” (пр. Незалежнасці 80-73) пройдзе прэсавая канферэнцыя ў справе Мехрдада Джамшыдзіяна – іранца, якому пагражае смяротнае пакаранне ў выпадку высылкі з Беларусі.
Удзел бяруць: сам Мехрдад Джамшыдзіян, сустаршыня БХД Павел Севярынец, юрыст “Цэнтра падтрымкі бежанцаў” Алесь Міхалевіч, праваабаронца Раман Кісляк.
Іранскія ўлады патрабуюць экстрадыцыі з Беларусі свайго грамадзяніна Мехрдада Джамшыдзіяна, якога абвінавачваюць у забойстве сваіх брата і маці. Іранец і яго сваякі абвінавачванні абвяргаюць і заяўляюць, што на Радзіме ён можа сутыкнуцца з пераследам, бо ў Беларусі перайшоў з ісламу ў хрысціянства. У Беларусі ў Мехрдада ёсць сям’я і бізнэс.