Дзяніс Садоўскі і Марына Хоміч на “Белсаце”: навошта моладзь сябе калечыць? (відэа)
Адказны сакратар Беларускай хрысціянская дэмакратыі Дзяніс Садоўскі і лідар Маладых хрысціянскіх дэмакратаў Марына Хоміч узялі ўдзел ў перадачы “Форум” на тэлеканале “Белсат” на тэму “Хукінг і бодмод: навошта моладзь сябе калечыць?”, якая была прысвечаная новым плыням сярод моладзі, якія выяўляюцца ў падвешванні ці мадыфікацыі цела.
“Вычварэнства – гэта не нешта новае. Яно было заўсёды. Гэта вылучае тых людзей, якія не знаходзяць сваё месца ў сучасным грамадстве і хочуць неяк сябе вылучыць. Калі яны не наносяць шкоду грамадству і не дзейнічаюць дэструктыўна, то гэта іх выбар”, – адзначыў Дзяніс Садоўскі.
Пры гэтым ён выказаў шкадаванне, што моладзь марнуе сябе на такое.
Цалкам паглядзець перадачу можна тут: