Віталь Рымашэўскі: Фокусамі з прызначэннем двух дэпутатаў беларускія ўлады нікога не ўразілі
13 кастрычніка ў Еўрапарламенце прайшло сумеснае пасяджэнне працоўнай групы па справах Беларусі парлямэнцкай асамблеі Ўсходняга партнёрства «Еўранэст» і дэлегацыі Еўрапарламенту па пытаннях сувязяў з Беларуссю на тэму палітычнай сітуацыі ў Беларусі і выбараў у Палату прадстаўнікоў.
З дакладамі выступілі кіраўніца кароткатэрміновай місіі назірання БДІПЧ АБСЕ ў Беларусі Тана дэ Зулуета, віцэ-прэзідэнт Парламенцкай Асамблеі АБСЕ і адмысловы каардынатар кароткатэрміновай місіі АБСЕ па назіранні ў Беларусі Кент Харстэт, некаторыя прадстаўнікі Еўракамісіі.
Таксама адбыліся сустрэчы прадстаўнікоў Правацэнтрысцкай кааліцыі з кіраўніцтвам Еўрапейскай народнай партыі, еўрапарламентарыямі.
“Канчатковай справаздачы АБСЕ яшчэ няма. Але ўсе ў залі былі адзінадушныя ў тым, што выбараў у Беларусі няма, што ўсе 110 дэпутатаў прызначаныя Лукашэнкам. І Еўранэст не будзе прызнаваць беларускі “парламент”, а працягне камунікаваць перш за ўсё з беларускай грамадзянскай супольнасцю і дэмакратычнай апазіцыяй, пакуль выбары ў Беларусі не будуць свабоднымі і справядлівымі і адпавядаючымі стандартам АБСЕ”, – адзначыў сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віталь Рымашэўскі.
“Фокусамі з прызначэннем двух дэпутатаў беларускія ўлады нікога не ўразілі”, – падкрэсліў ён.