Маладыя Хрысціянскія Дэмакраты патрабуюць спыніць ціск на Вадзіма Бабіна
Маладыя Хрысціянскія Дэмакраты абураныя ціскам КДБ на сябра руху “За свабоду” Вадзіма Бабіна!
Асноўнай мэтай палітыкі ўладаў у дачыненні да моладзі з’яўляецца падаўленне іншадумства і ідэалагічны кантроль. Менавіта таму цягам апошняга дзесяцігоддзя ў сістэме адукацыі квітнее карупцыя, рэпрэсіі супраць студэнтаў і выкладчыкаў, і адначасова дэградуе сістэма нацыянальнай адукацыі.
Моладзь павінна мець права самастойна будаваць сваё жыццё і ўдзельнічаць ў незалежных арганізацыях без наступстваў.
Вынікам рэпрэсіўнай дзяржаўнай палітыкі ў дачыненні да моладзі стала масавая эміграцыя моладзі з краіны і дэградацыя беларускай сістэмы адукацыі.
Хочам адзначыць, што для супрацы паміж Беларуссю і ЕЗ неабходна спыненне пераследу моладзевых актывістаў па палітычных матывах, правядзенне рэформаў у галіне сістэмы адукацыі. Неабходна таксама забяспечыць рэгістрацыю ўсіх дэмакратычных моладзевых арганізацый, якім па надуманых прычынах адмаўляецца ў рэгістрацыі.
Мы патрабуем ад дзяржавы:
– спыніць ціск на маладых людзей;
– забяспечыць гарантыю асабістых і акадэмічных правоў для моладзі;
– зарэгістраваць моладзевыя незалежныя арганізацыі (якія не рэгіструюцца па палітычных матывах).
МХД заклікае моладзевыя арганізацыі і маладых людзей Беларусі далучацца да змагання за правы моладзі, за студэнцкае самакіраванне і прыстойную беларускую адукацыю.