Ад імя Марыны Хоміч створаная фальшывая петыцыя супраць акцыі 29 кастрычніка
Ад імя лідара Маладых хрысціянскіх дэмакратаў Марыны Хоміч створаная петыцыя супраць акцыі памяці ахвяр камуністычных рэпрэсій, якая запланаваная 29 кастрычніка ля будынку КДБ у Менску.
У петыцыі асуджаецца сама ідэя акцыі, а таксама асабіста сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі і лідар Маладога Фронту Зміцер Дашкевіч, якіх абвінавачваюць у расколе апазіцыі і правакацыі.
У каментары прэс-службе БХД Марына Хоміч назвала менавіта стварэнне гэтай петыцыі правакацыяй. Пры гэтым яна не выключае, што ейная паштовая скрыня была ўзламаная. “Я цалкам падтрымліваю гэтую акцыю, хоць сама не змагу ўзяць у ёй удзел, бо не буду ў гэты час у Менску. Ушаноўваць памяць рэпрэсаваных і нагадваць людзям пра рэпрэсіі – гэта вельмі важная і годная справа”, – адзначыла яна.