Сябры БХД наведалі гераічныя мясціны Слуцкага збройнага чыну (фота)
26 лістапада актывісты аргкамітэта Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі аддалі даніну памяці героям Слуцкага антыбальшавіцкага паўстання 1920 года.
Удзельнікі ўрачыстасцяў пабывалі ў вёсках Чырвоная Слабада, Грозава, Семежава, а таксама ў Слуцку, дзе ўсклалі кветкі да памятных крыжоў, памаліліся за душы загінуўшых, ушанавалі памяць герояў БНР хвілінай маўчання.
У мерапрыемстве ўзялі ўдзел актывісты БХД з Мінска, Бабруйска, Салігорска, Заслаўя і Асіповічаў.