8 снежня – праваабарончы форум «Расправа без права»
У чацвер 8 снежня а 18.00 у Менску на Чарнышэўскага 3 адбудзецца праваабарончы форум “Расправа без права”, прысвечаны пытанням вызвалення палітвязняў, дапамогі бацькам беларускіх дабраахвотнікаў ва Ўкраіне, змагання з міліцэйскім беззаконнем.
Традыцыйна ў сустрэчы прымаюць удзел грамадскія і палітычныя лідары, праваабаронцы, актывісты, сваякі палітвязняў і пацярпелых, журналісты.
Запрашаем зацікаўленых і журналістаў. Уваход вольны.