15 снежня за Свіслацкі фэст будуць судзіць Сяргея Верамеенку
Каардынатара аргкамітэту БХД у Гародні Сяргея Верамеенку зноў будуць судзіць за рэалізацыю свайго канстытуцыйнага права на пратэст.
На гэты раз суд адбудзецца за ягоны ўдзел у Свіслацкім фэсце памяці паўстанцаў 1863 года.
Разгляд справы пачнецца 15 снежня а 10:00 гадзіне ў кабінеце №27 суда Ленінскага раёна Гародні па адрасе вуліца Даватара, 2.