Падтрымайма “Нашу Ніву”!
Найбольш папулярная беларускамоўная газета ў свеце”Наша Ніва” распачала на платформе Talaka.by збор сродкаў для правядзення журналісцкіх расследванняў.
Апошнія публікацыі, найперш датычныя карупцыі ў мясцовых ворганах улады і пракрамлёўскіх ваенізаваных фармаванняў на тэрыторыі Беларусі ўскалыхнулі ўсю краіну.
Для чалавека, які хоча бачыць Беларусь вызваленай ад зла, вольная журналістыка – найпершы паплечнік. Вельмі часта СМІ выконваюць ролю народнага і грамадскага кантролю. Падтрымайма “Нашу Ніву” – і Беларусь будзе лепшай!
Дапамагчы “Нашай Ніве” можна вось тут.