Севярынец атрымаў 15-ы штраф за год
Сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павел Севярынец атрымаў апошні штраф за акцыі салідарнасьці з Эдуардам Пальчысам – натуральна, максімальны: 50 базавых велічыняў.
Суддзя Фрунзенскага раёна Марыя Ярохіна прысудзіла палітыку штраф за акцыі падтрымкі палітвязня 24 і 25 кастрычніка.
У Паўла Севярынца гэта ўжо 15-ы штраф за год. Агульная сума штрафаў сустаршыні БХД за прадпрымальніцкія акцыі, Дзень волі, акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі выбараў, акцыі салідарнасці з палітвязнямі ўжо дасягнула 14280 дэнамінаваных рублёў, ці больш як 7 тысячаў даляраў.
Але гэта яшчэ не ўсё: Севярынец чакае суда за акцыю 24 лістапада і пікет у падтрымку тэлеканала “Белсат” ля адміністрацыі Лукашэнкі 20 снежня.