З актывістам МХД не працягнулі кантракт
Сябра Маладых хрысціянскіх дэмакратаў Мікалая Верамеенку звольнілі з працы, не падоўжыўшы кантракт. Ён працаваў у санавіяцыі ў абласным шпіталі Гародні.
Афіцыйна, на яго месца знайшлі іншага чалавека. Разам з тым падчас апошняга назірання кампаніі “Права выбару” на выбарчых участках №№ 22 і 23, што месціліся на тэрыторыі абласнога шпіталя, былі выяўлены шматлікія грубыя парушэнні.
Менавіта гэта і магло стаць сапраўднай прычынай звальнення, мяркуе бацька Мікалая, каардынатар БХД у Гародні Сяргей Верамеенка.