Сябры БХД ушанавалі памяць Міхася Жызнеўскага (фота)
Сябры Беларускай хрысціянскай дэмакратыі з Менска, Бабруйска і Гомеля ўшанавалі 23 студзеня памяць беларускага патрыёта Міхася Жызнеўскага, які загінуў тры гады таму на кіеўскім Майдане.
Пра гэта паведаміла каардынатар аргкамітэту БХД па Магілёўскай вобласці Таісія Кабанчук.
Сябры БХД разам з іншымі грамадскімі актывістамі наведалі вёску Сцяг Працы ў Гомельскім раёне, дзе пахаваны Міхась Жызнеўскі.