Стагоддзе БХД: невядомыя карціны Сергіевіча, сустрэчы ў Клюшчанах, Баранях, Астраўцы і Гудагаі
Сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павел Севярынец разам з рэжысёрам Аляксеем Туровічам правялі шэраг сустрэчаў да 100-годдзя БХД.
У Шутавічах Смаргонскага раёна ў дзень народзінаў сябра ЦК БХД Яна Шутовіча ўсклалі кветкі да родавага дома Шутовічаў. Аглядаючы дом, хадэкі знайшлі дзве невядомыя карціны знакамітага беларускага мастака Пётры Сергіевіча і абмеркавалі з гаспадаром дома магчымасць стварэння музею Шутовічаў.
У Клюшчанах Севярынец і Туровіч наведалі магілу старшыні ЦК БХД Адольфа Клімовіча, памятныя камяні ў гонар Кастуся і Альбіна Стаповічаў, Янкі Семашкевіча.
У Баранях – зайшлі ў музей Кастуся Стаповіча (Казіміра Сваяка), паразмаўлялі з жыхарамі вёскі пра іх славутага земляка.
У Астраўцы сустрэліся з мясцовымі актывістамі і абмеркавалі праблему будаўніцтва АЭС. Прысутныя склалі адмысловы зварот з патрабаваннем спыніць пабудову АЭС пад Астраўцом.
У Гудагаі адведалі сям’ю сябраў БХД.