Дэлегацыя БХД наведала піцерскую сям’ю, якая жыве ў кватэры Эпімах-Шыпілы
У рамках кампаніі да 100-годдзя Беларускай хрысціянскай дэмакратыі кіраўнік БХД Мёраў Багуслаў Мацук і рэжысёр Аляксей Туровіч наведалі Пецярбург, дзе пачынаўся рух святароў-беларусаў і закладаліся асновы для стварэння БХД.
Першым прыпынкам дэлегацыі БХД стала былая кватэра Браніслава Эпімах-Шыпілы, патрыярха хадэцкага руху на Васільеўскім востраве, дзе зараз жыве інтэлігентная пецярбургская сям’я.
Нагадаем, на кватэры Эпімах-Шыпілы 100 гадоў таму дзейнічаў своеасаблівы “беларускі штаб”, дзе абмяркоўваліся з’езд 1917 года і першыя крокі БХДЗ.