Алег Аксёнаў: прызначаных чыноўнікаў не цікавяць меркаванні народу
18 лютага а 12:00 каардынатар аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” ў Магілёве Алег Аксёнаў сустрэўся з старшынёй Магілёўскага гарвыканкама Уладзімірам Цумаравым.
“На пытанне аб адпаведнасці дэкрэта №3 Канстытуцыі, старшыня адказаў, што дэкрэт патрэбны, каб асвятляць вуліцы і рамантаваць дарогі. У памяшканні прысутнічалі каля дзясятку служак гарвыканкаму, адна жанчына ўвесь час перабівала , як толькі я спрабаваў адрэагаваць на адказ чыноўніка”, – адзначыў Алег Аксёнаў.
“Вынік гэтай сустрэчы – улады ўсіх узроўняў павінны абірацца, а не прызначацца. Прызначанага меркаванні народа нават не цікавяць. Жыхары горада разглядаюцца толькі як сродак дзеля здабычы грошай, пры гэтым ніхто не збіраецца распавядаць ім, куды ідуць гэтыя грошы”, – падкрэсліў каардынатар БХД.