Статут ВКЛ і хрысціянская дэмакратыя

25 лютага 2017 18:25  |  БХД

Статут ВКЛ і хрысціянская дэмакратыя

“Глядзіце, што павінны рабіць, бо не тварыце суда чалавечага, але суд Божы, і Ён з вамі ў справе суду. Няхай будзе ў вас страх Гасподні заўсёды: здзяйсняйце ўсё чыстасардэчна, бо няма ў Госпада Бога нашага няпраўды, ані ўвагі на асобы, ані пажадання дароў”. (Другая кніга Летапісаў, 19:6-7). “Правам судзіце, сыны чалавечыя”. (Псалмы, 57:2). Гэта цытаты з тытульнага аркуша Статуту Вялікага княства Літоўскага 1588 года.

Знакаміты Статут ВКЛ быў перадавым законам дэмакратыі тых часоў. У адпаведнасці з галоўным дэмакратычным прынцыпам, Статут ВКЛ усталёўваў падзел уладаў на: заканадаўчую – Сойм; выканаўчую – Вялікага князя й яго адміністрацыю; судовую – трыбунал ВКЛ, земскія й падкаморскія суды, выбарныя й незалежныя ад уладаў. Статут ВКЛ вызначаў вядучую ролю самакіравання ў вырашэнні мясцовых праблемаў.

Канстытуцыйная манархія Статуту ВКЛ мела хрысціянска-дэмакратычны характар – ідэальны лад для Беларусі. Статут ВКЛ быў законам талеранцыі. Правы вернікаў усіх канфесіяў ураўноўваліся адмысловым артыкулам. Увесь Статут літаральна дыхаў хрысціянскай узаемапавагай. У часы інквізіцыі на Захадзе і страшных караў для іншаверцаў у Маскве Беларусь, дабраславёная тэрыторыя Статуту, стала прыстанкам для прапаведнікаў з усяе Еўропы.

З кнігі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя”

#100гадоўБХД

Болей навін