У Маладзечне прэзентавалі дзве кнігі пра БХД
26 лютага ў Маладзечне на сустрэчы Клюбу Андрэя Цікоты сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павел Севярынец прэзентаваў дзве кнігі пра БХД: “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя: 1917-2017” і “100 асобаў беларускай хрысціянскай дэмакратыі”.
Акрамя таго, прысутныя абмеркавалі ўшанаванне памяці хрысціянскіх дэмакратаў Андрэя Цікоты і Паўла Карузы, чыя дзейнасць была звязаная з Маладзечна, акцыі пратэсту і кампанію абароны Курапатаў.