На Алега Аксёнава склалі пратакол за 19 лютага
28 лютага падчас допыту ў РАУС на магілёўскага гарадскога каардынатара Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Алега Аксёнава быў складзены пратыкол аб адміністрацыйным правапарушэнні за арганізацыю і правядзенне несанкцыянаванага мітынгу і дэманстрацыі 19 лютага.
Пратакол быў складзены з нагоды рапарту старшага інспектара ААПП Ленінскага РАУС Магілёва Дзяніса Грыбко.
Разам з тым, адзначыў Алег Аксёнаў, падчас сустрэчы з сябрамі на вуліцы Ленінскай 19 лютага да яго ніхто не падыходзіў і ніякіх прэтэнзій не прад’яўляў.