Кнігу 100 пра асобаў хрысціянскай дэмакратыі ў Беларусі прэзентавалі ў Курапатах

01 сакавіка 2017 17:20  |  Грамадства

WP_20170228_18_06_51_Pro

Кніга “100 асобаў Беларускай хрысціянскай дэмакратыі” 28 лютага ўпершыню была прэзентаваная на імправізаванай сцэне ў Курапатах. У прэзентацыі прынялі ўдзел аўтары ўкладальнікі: сустаршыня БХД Павел Севярынец, галоўны рэдактар Krynica.info Максім Гацак, кіраўнік Супольнасці хрысціянскіх журналістаў і блогераў Вікторыя Чаплева.

Кніга складаецца са ста артыкулаў пра тых дзеячоў, якія стаялі ля вытокаў хрысціянскай дэмакратыі ў Беларусі на пачатку 20 стагоддзя, развівалі яе ў міжваенны перыяд і адраджалі ў незалежнай Беларусі. Гэтая кніга — біяграфіі святароў, мецэнатаў, пісьменнікаў і грамадскіх дзеячоў, многія з якіх былі закатаваныя ў ГУЛАГу або расстраляныя. Гэтая кніга — пра тых людзей, якія першыя сталі будаваць Беларусь па прынцыпе “Беларуская форма — хрысціянскі змест”.

WP_20170228_18_07_05_Pro

Галоўны ўкладальнік, аўтар большасці артыкулаў Павел Севярынец выказаў думку пра тое, што магчыма, нехта з герояў артыкулаў быў расстраляны ў Курапатах.

У кнізе таксама маюцца артыкулы і пра сучасных дзеячоў хрысціянскай дэмакратыі — Зянона Пазняка, Паўла Севярынца, Змітра Дашкевіча…

WP_20170228_18_56_33_Pro

Пасля прэзентацыі кнігі адбылося штомесячнае ўшанаванне памяці ў Курапатах.  І на заканчэнне — ужо традыцыйна малітва Гасподняя.

Хрысціна Вільчэўская, Krynica.info

Болей навін