Затрыманага ў Маладзечне Віталя Рымашэўскага выклікаюць яшчэ ў Менскі суд
Сустаршыню Беларускай хрысціянскай дэмакратыю Віталю Рымашэўскаму, які затрыманым ужо больш за тры гадзіны знаходзіцца ў РАУС Маладзечна, прыйшло смс-паведамленне, якім яго выклікаюць у суд, але ўжо ў Менску.
Яго выклікаюць 15 сакавіка а 15:00 у суд Цэнтральнага раёна Менска па справе аб адміністратыўным правапарушэнні па ч.3 арт. 23.34 КаАП.
“Відаць, суду Цэнтральнага раёна прыйдзецца пачакаць”, – адзначыў Віталь Рымашэўскі.