Ostgruppen адрэагавала на затрыманне апазіцыйных палітыкаў у Беларусі

11 сакавіка 2017 15:33  |  Палітыка

Ostgruppen адрэагавала на затрыманне апазіцыйных палітыкаў у Беларусі

Шведская праваабарончай арганізацыі Östgruppen адрэагавала на затрыманне апазіцыйных палітыкаў у Беларусі ўчора ў Маладэчна пасля “Маршу недармаедаў”, а таксама на арышт Змітра Дашкевіча ў Мінску.

Праваабрончая арганізацыя заклікае шведскі урад, а таксама ЕЗ, рэагаваць на гвалт і затрыманні ў Беларусі.

“Брутальнасць супраць дысідэнтаў не павінна прайсці незаўважанай. Шведскі урад павінен асудзіць дзеянні уладаў і патрабаваць тлумачэнняў ад беларускага рэжыму”, – лічуць у Östgruppen.
Шведскія праваабронцы адзначаюць, што вельмі важна, каб Швецыя і іншыя дэмакратычныя краіны рашуча і дакладна рэагавалі на гэтыя парушэнні правоў чалавека. Свабода сходаў з’яўляецца правам, які беларускі рэжым абавязаны паважаць.

“Інакш гэта павінна мець наступствы для двухбаковых адносінаў паміж Швецыяй і Беларусью, тым больш, што ўрад Швецыі і ў іншых кантэкстах часта падкрэслівае сваю цвёрдую прыхільнасць справе абароны правоў чалавека. Адпаведная рэакцыя павінна таксама зыходзіць ад афіцыйных прадстаўнікоў ЕС2”, – заявіла Östgruppen.

Вясна

Болей навін