У Бабруйску падпісалі паштоўкі палітвязням (фота)
У Бабруйску 21 сакавіка прайшла сустрэча мясцовага актыву Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, паведаміла каардынатар БХД у Магілёўскай вобласці Таісія Кабанчук.
Удзельнікі абмеркавалі бягучую сітуацыю ў краіне і адзначэнне 100-годдзя БХД.
Таксама былі падпісаныя паштоўкі палітвязням.