Кавалькоў, Кутасаў і Шыла вызваленыя, дзе Садоўскі і Бордак – невядома (відэа)
Затрыманыя падчас і па дарозе на менскую акцыю да Дня Волі актывісты Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Аляксандр Кавалькоў, Алесь Кутасаў і Уладзімір Шыла былі вызваленыя.
Разам з тым дагэтуль невядомае месцазнаходжанне адказнага сакратара БХД, аднаго з заяўнікаў акцыі Дзяніса Садоўскага і каардынатара ў Нясвіжы Наталлі Бордак.