Багуслаў Мацук падаў у Мёрскую пракуратуру скаргу на міліцыю
Каардынатар Беларускай хрысціянскай дэмакратыі ў Мёрах Багуслаў Мацук 28 сакавіка падаў пракурору раёна Івану Воўчыку скаргу на неправамоцныя дзеянні супрацоўнікаў Мёрскага РАУС.
“Пракурор прыняў заяву і сказаў, што будзе разбірацца”, – адзначыў ён.
Нагадаем, што Багуслаў Мацук быў затрыманы 24 сакавіка напярэдадні Дня Волі і да 26 сакавіка быў зняволены ў міліцыі.