Пасля вызвалення Павел Севярынец правёў прэзентацыю кнігаў пра БХД у Воршы (фота)
Сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павел Севярынец, вызвалены з ізалятара Аршанскага РАУС пасля 15 сутак арышту, правёў прэзентацыю кнігаў “100 асобаў БХД” і “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” ў Воршы.
На прэзентацыі прысутнічалі кіраўнік Віцебскай абласной рады БХД Таццяна Севярынец, кіраўнікі аршанскай БХД Яўген Анішчанка і Юрый Нагорны, і каля 30 аршанцаў.
Выступалі ўдзельнікі акцыяў у Воршы, вызваленыя з-пад арышту. Абмяркоўвалі кампанію салідарнасці і далейшыя дзеянні БХД ды дэмакратычнага руху.
#100гадоўБХД