Шуняўка
Прапануем вашай увазе верш “Шуняўка”, які чытач нашага сайту даслаў у рэдакцыю.
Сакавік, вясна ідзе,
Свята грамадзе нясе.
Волі нашай светлы дзень,
Да дзяржаўнасці ступень:
БНР дзень нараджэння –
Самасвядомасці станаўлення.
Самастойнасці народнай,
Незалежнасці годнай.
………………………………….
“Внимание, построиться в ряд!”
Зычны прагрымеў загад.
“Майдан, пятая колонна!!!”
На “розумы” ўздзейнічае плённа…
Партрэту вусатаму памаліліся,
Пацалавалі яго, пакланіліся,
І дзейнічаць на вуліцы рады
Чорных “касманаўтаў” атрады.
Святочную суботу
Задушыць пад ботам,
Каб добры настрой знік,
Там, дзе цёмны чаравік.
Сярод іх таксама шпарка
Лётае і наш шуняўка,
На камандзіра паглядае
І так хітра разважае:
“Оппозицию побъю,
Майдан в корне задушу.
Жэстачайше разберусь –
До генерала дослужусь.
Денег много я хочу –
Прэмию я получу;
К себе приеду на дзеревню –
Первым я там буду певнем.
Хватать буду всех вокруг –
Змагар окажется кто вдруг!
И за старания вот тут
Квартиру в Минске мне дадут!
Завидный буду я жених,
Побив всех этих городских!
Смотрите на меня, вот он –
Защитник доблести ОМОН!”
……………………………………….
З такімі думкамі шуняўка
Навокал лётаў усё, як шаўка,
Хапаў навокал людзей ўсіх:
І старых, і маладых.
Але моцна памыляўся
Той, хто першым засмяяўся:
Памыліўся ён фактычна
Стратэгічна і тактычна.
Ты, па першае, шуняўка –
На народным целе піяўка,
Здатны толькі кроў смактаць
І “государю” ківаць.
Па-другое, ты, шуняўка –
Недарэчная казяўка,
Бо народ рукой махне –
І цябе ўжо садзьме.
Лічыш, што цябе баяцца –
Сіл няма ўжо смяяцца
З вас, нікчэмных дубаломаў,
Падсцілай хутчэй салому.
Хутка бо народ прачнецца,
Пацягнецца, ўсміхнецца,
Будзе грубы ў нас памол
З матэрыяла “Лукамол”.
P.S.
Народам нашым ганарусь.
Квітней, Беларусь!
Жыве Беларусь!
Аўтар: Scincus