Сёння – акцыя салідарнасці з затрыманымі КДБ
Сёння, у пятніцу 31 сакавіка, а 19.00 – акцыя салідарнасці з патрыётамі, якіх трымаюць у “амерыканцы”.
Акцыя запланаваная на прыступках КДБ. Прапануецца прыносіць з сабой свечкі і партрэты затрыманых, паведаміў сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павел Севярынец.
“Калі не забяруць на падыходах (бо маю яшчэ 10 сутак за Курапаты) – буду”, – падкрэсліў ён.