Ці ёсць жыцьцё за МКАДам, альбо як жыхары Сенькава па брудзе поўзаюць?

05 красавіка 2017 15:43  |  Грамадства

Ці ёсць жыцьцё за МКАДам, альбо як жыхары Сенькава па брудзе поўзаюць?

Жыхары вёскі Сенькава, што знаходзіцца адразу за магілёўскай кальцавой аўтадарогай,
шмат год дамагаюцца рамонту гравейкі, што зьвязвае іх населены пункт з
цывілізацыяй. І, хаця Магілёў яны бачаць наўпрост са сваіх вокнаў, аднак чатыры
кілямэтры ад Сенькава да трасы М4 Менск-Магілёў – сапраўднае выпрабаваньне.

Днямі з вяскоўцамі сустрэліся прадстаўнікі абласных уладаў.

Мясцовая актывістка Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Тацяна
Ша́мбалава
зарганізавала збор подпісаў за рамонт дарогі.

– Нармалёва хадзіць і езьдзіць па
дарозе можна толькі пару тыдняў пасля тога, як яе параўняе грэйдар. А робіць ён
гэта даволі рэдка, бывае, усяго раз за некалькі месяцаў. Дваццаць пяць год мы
тут ня ходзім па дарозе, а літаральна поўзаем па брудзе! За столькі год хаця б
штосьці нармалёвае зрабіць з дарогай можна было, – распавядае Тацяна.

– Мы звярнуліся ў Адміністрацыю прэзыдэнта, – кажа Тацяна, – сабралі
62 подпісы пад калектыўным зваротам з патрабаваньнем заасфальтаваць дарогу ад
менскай шашы да нашай вёскі. Адміністрацыя накіравала зварот у аблвыканкам. Праз
тры тыдні адтуль да нас прыехала камісія. У яе складзе – прадстаўнік камітэту
па будаўніцтве аблвыканкама БуглакІ.М., прадстаўнік аддзела ЖКГ
Магілёўскага райвыканкама Ілбоўнікаў А.В., начальнік ДРБУ 128 Смірноў А.М., ачоліў
камісію гендырэктар КУП “Магілёўаблдарбуд” НовікаўС.М..

Жыхары вёскі наракаюць:

– Чатыры кілямэтры да шашы праязджаеш за 10-15 хвілінаў! – абураецца
аўтаўладальніца, маці 6-і дзяцей (трое зь якіх – няпоўнагадовыя).

– Машына ад гэтай дарогі ўся проста рассыпаецца. Сплочваем дарожны збор, а
куды ідуць гэтыя сродкі?

– Хуткая загрузла, паехала ў аб’езд. Нават хуткая гэта няшчасная і тое
праехаць ня можа!

– Рэйсавы аўтобус ня можа даехаць да прыпынку, разварочваецца на скрыжаваньні.
А людзі вымушаны ісці да яго цераз бруд.

– Школьны аўтобус нават праехаць добра ня можа. Дзеці баяцца ў школу езьдзіць!

У адказ на праблемы вяскоўцаў камісія патрабавала ад іх пацьвярджэнняў і
доказаў. “Чым гэта пацьвярджаецца?” – зноў і зноў паўтараў дырэктар
“Магілёўаблдарбуду”.

– Ды яны што, хочуць сказаць, што мы ўсе, уся вёска людзей – ідыёты?! Мы ім
распавядаем, што ў нас робіцца, а яны робяць выгляд, што мы ім нібыта ба́ім
нейкія небыліцы!.. – абураецца сябра БХД.

Чальцы камісіі спрабавалі апраўдвацца перад жыхарамі: маўляў, грэйдар
раўняе дарогу паводле графіка, на асфальтаваньне гроўшаў не будзе нават у 2018-м
годзе, і ўвогуле, “у вас добрая дарога з гравійным пакрыцьцём”.

Пры гэтым начальнік ДРБУ 128 Смірноў намагаўся забараніць вяскоўцам здымаць
сустрэчу й размову на відэа. Спрабуючы давесьці, што яны не маюць на гэта
права, а “здымкі праводзіць могуць толькі акрэдытаваныя журналісты”.

Тацяна Шамбалава распавядае:
– Акурат год таму, увесну, мы накіравалі
калектыўны зварот
у раённую Пракуратуру і абласны Дзяржкантроль. Прасілі
разабрацца, чаму ўвосень 2015-га заасфальтавалі дарогу толькі да суседняй
Іллінкі, дзе знаходзіцца лецішча гендырэктара ААТ”Магілёўаблаўтатрансу”,
і правесці капрамонт нашай дарогі. “Белсат” паказаў сюжэт пра гэта. Тады аблвыканкам адказаў, што наша “дарога
знаходзіцца ў здавальняючым стане”. Не патлумачыўшы, праўда, якім нормамгэты стан адпавядае і каго задавальняе.
Затое недзе праз месяц на нашым аўтобусным прыпынку ўсталявалі прыпыначны
пункт. Са зьневажальнымі надпісамі – нібыта “пасланьне” нам у адказ на просьбу
аб рамонце дарогі: “Ідзіце ўсе ў ж…”.

С.М.Новікаў падвёў рысу ў размове наступным чынам:

– Ведаеце што, калі будзе адпаведнае фінансаваньне, тады будуць усе дарогі
рамантавацца да вас.
Адзінае, што я вам магу абяцаць у гэтым годзе – гэта ліквідацыя ўсіх заніжаных
месцаў і адпаведнае грэйдаваньне.

– Так, і ўсё, больш нічога, – пацьвердзіў І.М.Буглак.

– Пра асфальтабетон нават і… гаворкі няма.

– Не дажывем мы, дзяўчынкі… – падсумавала адна з прысутных кабет.

Зараз сенькаўцы дачакаюць афіцыйны пісьмовы адказ на зварот і плянуюць, параіўшыся
з юрыстамі, вырашаць, што ім рабіць далей.

Болей навін