Культурніцкая камісія БХД запланавала 12 галоўных справаў на год
У Менску 19
красавіка прайшло планавае паседжанне Культурніцкай камісіі Беларускай хрысціянскай дэмакратыі.
У сустрэчы ўдзельнічалі кіраўніца камісіі Валерыя
Чарнаморцава, сустаршыня БХД, адказны за культурніцкі накірунак, Павел Севярынец,
арганізатарка Няспыннай малітвы за Беларусь, укладальніца “Беларускай
хрысціянскай азбукі” і апошніх дыскаў “Беларускага хрысціянскага
хіта” Вольга Севярынец, пісьменніца, старшыня суполкі ТБМ імя Адама
Станкевіча Галіна Каржанеўская, адна з лідараў Пенсіянерскай арганізацыі БХД Наталля Маразевіч, пераможца
апошніх дыджэйскіх курсаў Вікторыя Чаплева ды іншыя.
На сустрэчы быў абмеркаваны план дзейнасці БХД у
культурніцкай галіне, і вылучана 12 галоўных справаў на бліжэйшы год. Сярод іх
– годнае адзначэнне 100-годдзя БХД (экскурсіі, канцэрты, прэзентацыі),
правядзенне вялікай літаратурнай вечарыны да 500-годдзя Бібліі Скарыны,
адзначэнне 100-гадовага юбілею газеты “Крыніца”, выданне
альбому “Беларускі хрысціянскі рок” ды іншае.
Новай кіраўніцай
Культурніцкай камісіі БХД была з агульнай згоды абраная Вольга Севярынец, якая
падзякавала за плённую працу Валерыі Чарнаморцавай і ўзялася весці асноўныя
накірункі культурніцкай дзейнасці.